Вялікі пост у жыцці дзіцяці

Часам у дарослых ўзнікае праблема, як расказаць дзецям пра Вялікі пост? Або якім практыкам навучыць сваё дзіця падчас посту? Каб гэтыя практыкі былі з пажыткам для дзіцяці, каб спрыялі яго духоўнаму росту, каб прыблізілі да Пана Езуса? Як нам усёй сям’ёй падрыхтавацца да Уваскрасення Езуса?

Прапануем вам некалькі заданняў, якія мы практыкуем з дзецьмі падчас нашых заняткаў катэхезы.

Першае, гэта чытанне святога Пісання. Найлепшы спосаб навучыць дзіця маліцца і наладзіць кантакт з Богам – прывучыць яго сыстэматычна чытаць біблію. Вось як гэта робім мы!

40 – дзённы план чытання бібліі на Вялікі пост. Кожны дзень прачытваеш адзін канкрэтны ўрывак з евангелля і задаешся пытаннем: А які Езус прадстае перада мной у гэтым урыўку, хто Ён? І яшчэ адно пытанне: А хто я?

Другое, гульня “Слова для цябе”. На картках выцягваем маленькі ўрывак са святога пісання, чытаем, вучым на памяць (або перапісваем у сшытак), шукаем урывак у сваёй уласнай біліі і на пряцягу ўсяго сённяшнягя дня ўспамінаем гэты ўрывак.

Трэцяе. Малітва. Як навучыць дзіця маліцца? Шчыра, ад сэрца, як душа падказвае. Вучымся пісаць “пісьма”-малітвы да Езуса. І так, паўстала ў класе “сцяна малітваў”. На стале ў класе ёсць розныя прыклады дзіцячай малітвы, калі дзеці ўжо зусім не ведаюць што можна напісаць Богу, могуць проста перапісаць малітву, якая падабаецца.

Пасля напісання малітвы ідзём да сцяны, скручваем сваю малітву ў трубачку і ўстаўляем у сцяну. Напрыканцы заняткаў молімся ва ўсіх інтэнцыях малітваў, якія мы запісалі на картках.

Чацвёртае. Нашыя добрыя ўчынкі. Пост, малітва, міласціна. Што добрага я зрабіў для свайго бліжнягя? Не толькі для блізкіх, сяброў ці таго, каго я ведаю, але таксама і для любога чалавека напатканага на дарозе. Ад чаго я сёння адмовіўся? Нашыя сэрцы і далошкі - дапамагаем Езусу несьці крыж.

Вось так, не сумна і не цяжка, а вельмі карысна для душы, можна пражыць гэты благаслаўлёны час Вялікага посту. Час прадрыхтоўкі да самага вялікага і важнага свята ў жыцці кожнага хрысціяніна – Уваскрасення Езуса Хрыста – нашай Пасхі.

Жадаем усім вам, дарагія парафіяне і нашыя чытачы, плённага часу Вялікага посту.

с. Уладзіміра

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».