На катэхезе робім

Пачатак лютага. Куды не кінеш позіркам, усюды пануе чырвоны колер - колер кахання, колер валянцінак. На паліцах крам, на выставах, і нават на самаробных кіёсках з’яўляецца «новы прадукт» - каханне. Запакованае ў плюшавыя мішкі, мігаючыя сэрца, і тысячы іншых каляровых дробязяў і цацак, якія маюць толькі адну задачу - сказаць «Я люблю цябе.» І ўсё з-за аднага дня - Дня закаханых або Вялянцінак.

Дзень святога Валянціна з'яўляецца для беларусаў зусім новым святам. Ён набраў папулярнасць у асноўным на працягу апошніх 10 гадоў, і ў той ступені, што сёння шмат людзей, незалежна ад узросту, чакае на гэты дзень каб сардэчней, чым штодня, выказаць свае пачуцці да самага блізкага чалавека.

Існуе звычай пасылаць спецыяльныя паштоўкі, т.зв. “валянцінкі” - як правіла, ананімна, на якіх звычайна знойдзем выявы амуркаў, сэрцаў, кветкаў, і чулых слоў прызнання ў каханні. Таксама стала распаўсюджана, што закаханыя ў гэты дзень дораць адзін аднаму кветкі і падарункі, якія пацвярдзаюць ўзаемныя пачуцці. Гэтая традыцыя звяртае ўвагу на значэнне і памер пачуццяў, безумоўную неабходнасць іх існавання, што яны неабходныя, што гэта ласка і што пачуцці з'яўляюцца неад'емнай часткай чалавечага існавання. Здольнасць назваць іх па імені, тое, што мы адчуваем ў адносінах да іншага чалавека або стаць аб'ектам пачуццяў іншых людзей, і таксама магчымасць самім выказаць свае пачуцці – гэта робіць нас сапраўднымі людьмі. Мы не можам разглядаць гэтую праблему толькі аднабакова, аднамерна і падвяргаць жорсткай крытыцы - як гэта робяць некаторыя, не звяртаючы ўвагі на пазітыўныя аспекты ў цэлым.

 


Дзень святога Валянціна, несумненна, вызывае ў нас пазітыўныя эмоцыі, заахвочваючы нас выказваць свае пачуцці, дадае нам адвагі на такія ініцыятывы. Для таго, каб не хаваць ад іншай асобы тых пачуццяў якія мы маем, і не хаваць той факт, што хтосьці нам вельмі блізкі, таму што такія разважанні становіцца для нас крыніцай радасці і моцы, як для аўтара так і для адрасата. Выкарыстоўваючы гэтыя разважанні і спрыяльныя абставіны, мы павінны зразумець, што ўтойванне сваіх пачуццяў, значна збядняе нашае жыццё і ўзаемныя адносіны.

 

Адкуль пайшлі карані сучасных «валянцінак»?

Аднак пачаткі сённяшніх «валянцінак» трэба шукаць не ў хрысціянстве, а ў язычніцкім Рыме. Гэтая дата была абрана самой прыродай: у сярэдзіне лютага птушкі, якія гнездаваліся ў Вечным Горадзе, распачыналі любоўныя залёты і аб’ядноўваліся ў пары. Гэта лічылася сімвалічным абуджэннем прыроды, якое прадвяшчала хуткі прыход вясны.

Па гэтай прычыне на 15 лютага рымляне вызначалі дату святкавання т. зв. «луперкаліяў» (ад лац. Lupercalia) — фэсту на ўшанаванне бога плоднасці Фаўна Луперка.

Такім чынам, у будучыні, валянцінкі распаўсюдзіліся па ўсім свеце. У той час, калі на змену паганскім святам прыйшлі хрысціянскія святы, было ўстаноўлена, што св Валянцін, які памёр 14 лютага ў можа годна ўзяць апякунства над святам абуджэння вясны, калі прырода паступова пазбаўляецца ад зімовага сну, жывёлы пачынаюць злучацца ў пары, і людзі ў большай ступені гатовыя знайсці свае другія палавінкі.

У Беларусі нядаўна з’явілася месца, куды маладыя людзі могуць накіроўвацца ў пілігрымкі, каб прасіць заступніцтва ў святога або ўжо дзякаваць за сваё каханне і сям’ю. У гонар св. Валянціна пад Мінскам у горадзе Смалявічы была пабудавана новая святыня, хаця архіўныя дадзеныя гавораць пра тое, што касцёл існаваў тут з 1917 года, зачынілі яго ў 1935 годзе, а потым увогуле знішчылі. Цяпер душпастырскую дзейнасць у парафіі вядуць нашыя браты капуцыны.
Сацыяльныя старонкі:

https://vk.com/svvaliancin

https://www.facebook.com/groups/1509416315995235

 

Паводле niedziela.pl i «Ave Maria»

Дарыць “Валянцінкі” можна не толькі сваім закаханым, але і ўсім тым каго любім ад усяго сэрца: сябрам, бацькам, дзядулям і бабулям. Яшчэ адзін дзень на працягу года, калі мы можам выказаць сваю ўдзячнасць і любоў да самых блізкіх, памятаць пра іх у сваіх малітвах і прасіць Езуса за нашыя сем’і і нашыя адносіны, каб мы былі поўныя любові і закахання, на ўзор Яго, які ёсць дасканалая і самаахвярная Любоў.

с.Уладзіміра

Вось некалькі прыкладаў малітвы да св.Валянціна. 

Малітва нарачоных да святога Валянціна

Святы Валянціне, ты быў абраны заступнікам нарачоных, апякуйся ўсімі закаханымі. Выпрасі ў Бога патрэбныя для іх ласкі, каб яны змаглі дарасці да сапраўднага шчырага і бескарыслівага кахання. Сцеражы нарачоных ад знішчальнага агню абыякавасці. Выпрасі для іх у Бога жаданне будаваць сваё каханне на фундаменце Божых запаведзяў. Святы Валянціне, заступайся за іх перад Хрыстом, каб Ён сам быў для іх прыкладам і ўмацоўваў у хвіліны слабасці. Амэн.

 

Малітва да святога Валянціна

Святы Валянціне, апякуне закаханых, рызыкуючы сваім жыццём, ты рэалізоўваў і абвяшчаў евангельскае пасланне спакою. Дзякуючы мучаніцтву, прынятаму з любові, ты перамог абыякавасць, нянавісць і смерць, выслухай нашу малітву. 

Перад абліччам непрыязнасці і падзелаў у свеце дапамажы нам заўсёды мець сапраўдную любоў, пазбаўленую эгаізму, і быць сярод людзей вернымі сведкамі любові Бога. 

Няхай нас ажыўляюць крыштальна чыстая любоў і давер, якія дапамогуць нам перамагаць жыццёвыя перашкоды. Просім цябе, заступіся за нас перад Богам — крыніцаю ўсялякай любові і прыгажосці, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

 

Адданне ў апеку св. Валянціну

Святы Валянціне, радуюся хвале, якую ты цяпер спазнаеш у небе, і ўшанаванню, якім ты цешышся на зямлі. Даручаю табе ўсе мае духоўныя і цялесныя патрэбы для прадстаўлення іх Усемагутнаму Богу. Атулі мяне сваёю апекаю, асабліва ў апошнюю хвіліну майго жыцця, каб дзякуючы твайму заступніцтву я мог (магла) сустрэцца з Богам і табою ў супольнасці святых. Амэн. 

 

Малітва праз заступніцтва св. Валянціна за хворых

Усемагутны вечны Божа, Ты праз заступніцтва святога Валянціна аддаляў ад людзей усялякія хваробы. Просім Цябе, каб праз заслугі і заступніцтва святога Валянціна Ты захаваў нас ад Твайго заслужанага пакарання, каб, вызваленыя ад засмучаючай нас хваробы душы і цела, мы служылі Табе з ахвотаю і ўдзячнасцю. Амэн.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».