Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

Як усе ўжо ведаюць, у нашым касцёле працягваецца будова, а менавіта пачалі фарбаваць ужо металічныя фермы. Таму некаторыя набажэнствы былі перанесеныя на іншы час. У тым ліку і Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер.

Цяпер пакланіцца Пану Езусу, выстаўленаму на алтары для кожнага з нас, можна пасля вечаровай святой Імшы на 19.00. Гэта значыць, што Адарацыя пачынаецца прыблізна а палове восьмай.

Можа і цябе сёння заклікае Езус прыйсці і пабыць з Ім сам на сам? Можа і Цябе сёння Ён, Вязень любові, чакае, каб сустрэцца?

Апошнюю адарацыю падрыхтавала моладзь. Спевы пад гітару, разважанні тэкстаў св.Францішка, прыглушанае святло і хвіліны цішыні. Якая раскоша для душы так стомленай штодзённай мітуснёй і працай, клопатамі і праблемамі. 

А Езус кажа:

“Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас”.

Мы так шукаем гэтага спакою, так прагнем адпачыць. А не трэба шукаць, трэба толькі прыйсці вечарам у чацвер у касцёл на адну гадзінку.

 

Паспрабуй запланаваць гэтую гадзіну для Езуса і ты ніколі не пашкадуеш, што ахвяраваў час для Бога. Ён чакае на асабістую сустрэчу з Табой.

 

Прыйдзі і пабудзь з Ім, Тваім Панам і Богам, тваім Сябрам і Настаўнікам, тваім Братам і Стварыцелем.

 

ЗАПРАШАЕМ У ЧАЦВЕР 19.30 КАСЦЁЛ СВ.А.ПІО

сястра Уладзіміра 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».