адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад урачыстасцю благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт

Сёння ў нашым касцёле св.а.Піо адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад урачыстасцю благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт (29 cтудзеня). Выкарыстоўваючы тэксты і малітвы бл. Баляславы вернікі разам з сёстрамі маліліся на гэтай вельмі старажытнай і прыгожай “малітве прысутнасці”.

Напэўна вы чулі шмат разоў, як вашыя сябры кажуць “Іду на Адарацыю”. Так праведзены час прыносіць толькі духоўную карысць. Магчыма, аднак, да гэтага часу вы не ведаеце пра што ідзе гаворка і вы ніколі не былі на адарацыі. Ёсць шмат людзей, якія ніколі не мелі магчымасці ўдзельнічаць у ёй па розных прычынах. Тады гэты тэкст адрасаваны вам.

 

 Што такое Адарацыя?

 

Калі католікі гавораць, што ідуць на адарацыю, гэта падразумевае канешне эўхарыстычнае пакланенне. Як выглядае такая малітва? Перамененую Гостыю памяшчаюць у манстранцыю на алтары. Вакол кленчаць або стаяць верныя і ўглядаюцца ў Гостыю. Трывае ціхая малітва, часам яна толькі перарываецца спевам. У адарацыі самае галоўнае, каб кожны ўдзельнік бачыў Езуса і маліўся ў Яго прысутнасці.

 

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла пра адарацыю гаворыць так: Адарацыя (пакланенне) – гэта першае праяўленне чалавека, які прызнае, што ён ёсць стварэнне перад сваім Творцам. У ёй праслаўляецца веліч Пана нашага Стварыцеля і ўсемагутнага Збавіцеля, які высвабадзіў нас ад моцы злога. У ёй – пакланенне духа прад Валадаром хвалы (Пс 24, 9-10) і поўнае шацунку маўчанне прад Богам, “заўсёды больш Велічным”. Адарацыя Богу, у троіцы Адзінаму, Святому і годнаму любові, напаўняе нас пакораю і дае ўпэўненасць, што нашыя малітвы выслуханыя. (ККК 2628)

 

Мы можам на розныя спосабы маліцца нашаму Богу, але падчас эўхарыстычнага пакланення мы праводзім час разам з Езусам, сапраўды прысутным сярод нас.

 

Што рабіць на адарацыі? Як паводзіць сябе?

Перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам трэба стаць на калені або проста скланіцца. Так ты выражаеш свой шацунак і павагу, калі стаіш перад самім Богам. Старайся паводзіць сябе на адарацыі як усе прысутныя навокал людзі. Калі адарацыя адбываецца ў цішыні, і ты захоўвай цішыню, не маліся голасна і не шапчы сабе пад нос свае штодзённыя малітвы. Бог слухае голас твайго сэрца ў кожнай сітуацыі. Але можна таксама сустрэцца на адарацыі з так званым Праслаўленнем. Найчасцей у такой малітвы ёсць цэлебрант, і часткаю такой малітвы ёсць спевы, праслаўляючыя Бога. Падчас малітвы не трэба заўсёды стаяць на каленях, можна прысесць, або проста стаяць. Старайся не перашкаджаць іншым. Галоўнае – гэта ўважлівае сузіранне прысутнага Езуса ў манстранцыі. Нават не трэба нічога казаць, дастаткова глядзець на Езуса, які ёсць тут для цябе прысутны. 

 

Паводле тэкстаў з сайта www.deon.pl

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».