Сёння на занятках мы паспрабавалі акунуцца ў свет бібліі з дапамогаю такога метада як “бібліядрама”. Кожны з рабят паспрабаваў ужыцца ў ролю аднаго з біблейскіх персанажаў: Паралізаванага, аднаго з Чатыроў Сяброў, Гаспадара дому, дзе затрымаўся Езус і нават самаго Езуса.
“Бібліядрама” - гэта дзіўны свет, у якім магчыма вандраванне па Старым і Новым Запавеце, сустрэчы з біблейскімі персанажамі і пражыванне разам з імі жыцця з Богам. (Андрэй Лоргус, святар)
Сюжэт, які мы паспрабавалі разыграць запамінаецца сэрцам дзякуючы ўнікальнай магчымасці ў дробязях пражыць, прапусціць праз асабістыя перажыванні гэтую біблейскую гісторыю. У дзяцей паяўляецца жаданне чытаць Біблію, знаёміцца з ёй бліжэй і глыбей, больш пазнаваць, бо гэты метад дапамагае адкрыць велізарны, багаты, глыбокі асобасны сэнс біблейскіх гісторый.
Бібліядрама - гэта вельмі інтэнсіўнае інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з тэкстам Святога пісання.
Кожны ўдзельнік, у канцы канцоў, знаходзіць сваю ролю ў біблейскай гісторыі. Тэкст ажывае, персанажы становяцца нам вельмі блізкімі і зразумелымі.