канцэрт каляднай песні Adeste fideles

30 снежня, у свята Святой Сям’і ў нашай парафіі адбыўся канцэрт каляднай песні Adeste fideles. У канцэрце прынялі ўдзел сем’і, дзіцячыя і дарослыя харавыя калектывы. Сям’я Туровіч выступіла з традыцыйнымі калядкамі “Ночкаю ціхай” і “У Бэтлееме”. Адметнасцю іх выступу сталі спецыяльна падрыхтаваныя для гэтай нагоды касцюмы.

Сям’я Комар заспявала сучасныя песні “Асаблівы дзень”, “Вось ідзе наш Пан” і “Першая зорка”. Выступіла таксама дзіцячае трыо, у склад якога ўвайшлі Вераніка Субычава, Дзіяна Яркевіч і Амалія Каралькова. Яны заспявалі традыцыйныя калядкі: “Люлі, мой Езусе”, “Чаму ж сягоння” і “Зорка Бэтлеемска”. Харавы калектыў нашай парафіі пад кіраўніцтвам Дамінікі Гулевіч прадставіў канцэртную праграму з наступных песен: “Adeste fideles”, “Хто да ясляў Бэтлеемскіх”, “Noel” і “Трыумфы Караля нябёсаў”. Значным эпізодам канцэрту быў фальклорны амсамбль украіннскай песні і абраду “Ватра”, каторы выступіў са сваёй новай праграмай. Ня гледзячы на тое, што канцэрт гэты адбываўся ўпершыню, ён сабраў шмат гледачоў і выклікаў мноства пазітыўных эмоцый. Спадзяемся, што падобная падзея стане традыцыяй у нашай парафіі.