Яўген Голуб OFMConv

15-16 снежня прайшлі рэкалекцыі падрыхтоўкі да Божага Нараджэння пад кіраўніцтвам а. Яўгена Голуба OFMConv з парафіі св. Міхаіла Арханёла ў Івянцы.

- Вы ў Маладзечне ўпершыню?

- У Маладзечне - не, але ў маладзечанскіх капуцынаў упершыню, і вельмі мне тут падабаецца.

- Ці часта Вы выязджаеце на рэкалекцыі, і ці падабаецца Вам такі аспект Вашага святарскага служэння?

- Так выходзіць, што ў кожны літургічны перыяд – на Адвэнт, на Вялікі Пост – у мяне ёсць нейкія рэкалекцыі. Можа, не так шмат, як хацелася б, бо я вельмі люблю рэкалекцыі. Перш за ўсё, я люблю пазнаваць розных людзей, беларускі Касцёл з розных бакоў і таксама люблю дзяліцца словам, тым больш, што гэта Слова Божае, якое праз мяне фільтруецца і можа камусьці штосьці даць.

- Вы захапляецеся музыкай, і нашы рэкалекцыі таксама сталі ў нейкай ступені музычнымі. А з якой песняй Вы можаце асацыяваць нашу парафію?

- Песні не ведаю, але мне прыходзіць на розум псальм: “Як добра, калі браты разам”. Таму што ў вашай парафіі я адчуваю вялікі ўплыў братоў сваіх капуцынаў: бачна, што парафія зжытая, бачна, што людзі не ананімныя і ведаюць адзін аднаго – і гэта вельмі прыгожа. За той кароткі час, пакуль я з вамі, я гэта заўважыў і ацаніў.

- Што трэба абавязкова паспець зрабіць кожнаму католіку да Божага Нараджэння?

- Напэўна, кожны католік перад Божым Нараджэннем павінен падрыхтаваць сваё сэрца праз дзве рэчы. Першая рэч – ачысціць яго праз споведзь, каб яно мела месца, каб не было захламленае. А другая рэч – гэта пустое месца запоўніць нейкім дабром, запоўніць учынкамі, якія будуць набліжаць да Хрыста, народжанага для іншых людзей. Можа, нават, не для католікаў, а для ўсіх людзей, каторыя побач. Вось тады менавіта адчуеш, як Ён нараджаецца ў табе, адчуеш радасць ад таго, што ты камусьці прынёс дабро.

 

 

 

 

Не схавай ад мяне аблічча Свайго... 

 

 

Навучы маё сэрца танчыць i забыць на сваё iмя, навучы маё сэрца танчыць штодня...

 

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».