Віталь Бандаронак

Час сапраўды ляціць хутчэй, чым мы яго адчуваем. Здаецца, толькі сустракалі нашай парафіей брата Віталя Бандаронка ў яго родным горадзе, а сёння з сумам развітваемся на пачатку новага перыяду яго працы ў ордэне.


Шчыра дзякуем за Вашу працу на працягу гэтага часу ў нашай парафіі, за служэнне ў вёсках.

Дзякуем, што знаходзілі час для нас, знаходзілі патрэбныя словы, каб узварушыць нашыя сэрцы, абудзіць наш розум і з адвагай прымаць праўду пра нас саміх. Бо толькі так Слова Божае сапраўды можа абысці як зерне.


Шчыра жадаем плёну ў далейшай працы, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы і поўнага даверу Езусу. Няхай Міласэрны Бог няспынна адорвае нашага брата Вiталя патрэбнымі ласкамі, узмацняе ў Духу, дае сілы на далейшую працу.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».