брат Юрый Краўчанка

Калі кажуць пра чалавека што ў яго залатыя рукі, светлы розум і добрае сэрца – гэта пра нашага брата Юрыя Краўчанка. 

Працуе ён у нашай парафіі з 2009 года. За гэты час ім вельмі шмат было зроблена ў справе будаўніцтва нашага касцёла.

Мы вельмі удячны Пану Богу, што брат Юрый  служыў і працаваў  у нашай парафіі і з’явіўся ў жыцці кожнага з нас.

Няхай Бог Усемагутны, у Сваей дабрыні і міласэрнасці, узнагародзіць  брата Юрыя за ўсе сумесныя малітвы,  за цікавыя і мудрыя казанні, асабліва за працу з нашымі дзецьмі.

Цяжка і сумна нам развітвацца з братам Юрыем, але мы разумее, што служба ў ордэне таго патрабуе, а мы, парафіяне, дзякуем яму за адданае служэнне касцёлу, за дабрыню, за разуменне і цярплівасць, за цяпло і ўтульнасць нашага касцёла, за усе што зроблена за гэты час.

Жадаем моцнага здароўя,  сіл і цярплівасці, душэўнага спакою і добрага настрою заўжды. Божай падтрымкі ва ўсіх справах, даверу да Бога, шчырых вернікаў на новым месцы.

Няхай Усемагутны Бог яго ніколі не пакідае, а Маці Божая атуляе Яго сваёй апекай на доўгія гады святарскага служэння Богу і людзям.

      Удзячныя вернікі парафіі св. Казіміра г. Маладзечна

 

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».