неокатехуменальный путь

Неакатэхуменальны шлях - гэта свецкі рух у Каталіцкай царкве, які аб'ядноўвае каля 500 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Па звесткам Вікіпедыі на 2007 год супольнасці Неакатэхумената існавалі прыкладна ў 4500 парафіях у 105 краінах свету, а колькасць саміх суполак перавысіла 15000. [4]. На сярэдзіну 2008 года на постсавецкай прасторы існавалі 104 супольнасці. 

 

 

 

   Папа Францішак: Харызма неакатэхуменату — вялікі дар для Касцёла

5 мая ў рымскім мікрараёне Тор-Вергата папа Францішак узначаліў святкаванне 50-годдзя пачатку дзейнасці Неакатэхуменальнага шляху, у якім бралі ўдзел таксама вернікі з Беларусі. У сваёй прамове Святы Айцец запрасіў падзякаваць Богу за спазнаныя за гэты час любоў і вернасць.

 

  Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўручыў Бібліі слухачам катэхез пры парафіі ў Маладзечне

13 сакавіка 2017 года ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне слухачы катэхез для дарослых атрымалі Бібліі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага.

Катэхезы пры парафіі арганізуе «Неакатэхуменальны шлях», які дзейнічае ў касцёле св. Піо з 2006 года. На сёння яго ўдзельнікі аб’яднаныя ў тры вялікія супольнасці.

Раз на год праходзяць заняткі па катэхезе, якія служаць глыбокаму пазнанню сваёй рэчаіснасці і сваіх адносін з Богам і людзьмі.

 

  Афіцыйная старонка шляху   Неакатэхуменальны шлях http://www.camminoneocatecumenale.it 

 

  

 

  

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».