другі Ружанцовы кангрэс

6 кастрычніка 2018 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбыўся другі Ружанцовы кангрэс. Удзел у ім прыняло 320 чалавек у тым ліку 20 чалавек ад нашай парафіі.

Сустрэча прайшла пад дэвізам «Святы Тамаш Аквінскі - вялікі і блізкі»

Удзельнікі праслухалі даклады:

- айца Віталія Сапегі OP «Жыццё св. Тамаша Аквінскага, доктара Касцёла»

- айца Міхала Ермашкевіча ОР «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да малітваў «Ойча наш», «Вітай, Марыя» і «Веру»

- Алеся Жлуткі «Св. Тамаш, прачытаны нанава»

- айца Марыяна Хануска OP «Св. Тамаш — вучань і настаўнік. Любоў да Святога Пісання»

 

Праслухаць даклады можна на старонцы http://catholicnews.by

 

Пасля дакладаў была размова з дакладчыкамі, пытанні, дыскусіі, сведчанні аб пладах Ружанцовай малітвы. Адна з парафіянак паведаміла пра гісторыю катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава г. Магілёва.

Завяршылася сустрэча Эўхарыстыяй.

Удзельнікі Кангрэса вельмі задаволены сустрэчай, змястоўнымі дакладамі, абедам пад адкрытым небам, памятнымі падарункамі.

Шчыра дзякуем арганізатарам братам Дамініканам. Раім наведаць Кангрэс у наступным годзе.   

 

http://catholicnews.by

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».