сустрэча з папам Францішкам у Каунасе

На сустрэчу з папам Францішкам у Каунас выехалі тры аўтобусы з Маладзечна. Большасць паломнікаў сабралася ад парафіі св. Казіміра, 22 - ад парафіі св. Юзафа, 14 – ад парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыіі (Краснае), 20 - ад парафіі Найсвяцейшай Троіцы (Докшыцы), некалькі паломнікаў з Мінску і Ашмян. Узначаліў пілігрымку айцец Віталь Бандаронак.

 

 

 

Адбылася гэта велічная урачыстасць 23 верасня, мы ўсе атрымалі благаслаўленне Папы Рымскага і за гэта дзякуем Богу.  Безумоўна, папа Францішак не мог кожнага абняць, але Дух Святы гэта зрабіў за яго.  

 

радуга

вясёлка

 

Усё, што залежыла ад Бога – уражвала і надхняла. Пагода здзівіла. Мы рыхтаваліся да моцнага дажджу, а нас Бог благаславіў блакітным небам з элементамі вясёлкі. Мы не разумелі мовы, а Дух Святы напаўняў нас радасцю.

 

сустрэча з папам Францішкам у Каунасе 

Затым, па дарозе дадому ўшанавалі благаслаўлёнага біскупа Тэафілюса Матулёніса, рэліквіі якога знаходзяцца ў катэдры горада Кайшадорыс, што ў цэнтральнай частцы Літвы.

 

 

Усяго ў пілігрымцы, арганізаванай кс. Міхалам Бубенам, бралі ўдзел 620 вернікаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і іншых мясцін Беларусі. Урачыстасці, якія адбыліся ў кайшадорскай катэдры, праходзілі з удзелам пяці біскупаў з Літвы і Беларусі.

Поруч з Кайшадорскім біскупам Ёнасам Іванаўскасам маліліся біскуп на пенсіі Ёзас Матуляйціс, дапаможны біскуп Каўнаскай дыяцэзіі Альгірдас Юравічус, а таксама Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і яго дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі, які меў гонар узначаліць цэлебрацыю. Да біскупаў далучыліся 12 святароў і вялікая колькасць мясцовых вернікаў і іх беларускіх гасцей.

 

Пілігрыммы у Кайшадорысе

Пілігрыммы у Кайшадорысе

Пілігрыммы у Кайшадорысе

 

Арганізатар пілігрымкі беларускіх вернікаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Міхал Бубен падзякаваў літоўскаму боку за дапамогу ў арганізацыі выезду для ўдзелу ў мерапрыемствах, якія праходзілі ў Літве падчас візіту папы Францішка. Святар выказаў асаблівую падзяку пасольству Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі і асабіста яго супрацоўніцы пані Відзе Чыжыене, якая паходзіць з ваколіц Кайшадорыса, за аператыўную выдачу соцень візаў для беларускіх пілігрымаў.

 

Пілігрыммы у Кайшадорысе

Пілігрыммы у Кайшадорысе

Пілігрыммы у Кайшадорысе

Пілігрыммы у Кайшадорысе

https://catholic.by

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».