катэхезы для дзяцей

Прыпамінаем дзецям і бацькам, што хутка распачынаецца новы навучальны катэхетычны год! Усе дзеці школьнага ўзросту абавязаны прыходзіць на катэхезу.

Урачыстая Святая Імша з благаслаўленнем школьных прыладаў адбудзецца 2 верасня ў 12.00. Заняткі па катэхезе распачынаюцца адразу на тыдні, у аўторак з 4 верасня.

Катэхеза – гэта не толькі падрыхтоўка да споведзі і Св. Камуніі.

ККК нам прыпамінае: “Бацькі з’яўляюцца для дзяцей першымі настаўнікамі веры і першыя адказваюць за іх выхаванне. Яны маюць абавязак таксама забяспечваць, наколькі магчыма, іх духоўныя патрэбы. Іх асаблівая місія — выхоўваць дзяцей у хрысціянскай веры”. І супольнасць Касцёла імкнецца дапамагаць бацькам у хрысціянскім выхаванні сваіх дзяцей. Заахвочваем усіх запісвацца на заняткі катэхезы.

Падрабязны план катэхезы можна таксама ўбачыць на дошчы аб’яваў у канцы касцёла. Кожны з дзяцей прыходзіць у свой клас, адпаведна класу ў сярэдняй школе.

Дзяцей можна запісваць на заняткі катэхезы з 1 класа сярэдняй школы (малодшая група 1-2 кл.)

Падрыхтоўка да І Святой Камуніі пачынаецца ў 3 класе. Калі вашае дзіця яшчэ не прыняло І Св.Камунію, вы павінны прыйсці запісацца ў “наш” 3 клас і запоўніць анкету вучня! Не важна, ці дзіця вучыцца ў школе ў 5-6 ці 8 класе, у нас запісваемся да І Святой Камуніі ў 3 клас!

Асабліва просім звярнуць увагу на падрыхтоўку да святых сакрамэнтаў сваіх дзяцей тых бацькоў, якія хрысцілі дзяцей у нашай або іншых парафіях 8-10 гадоў таму. Гэта знычыць, што прыблізна ў 2008 – 2010 гг.

Запрашаем і чакаем вас!

Па ўсіх пытаннях звяртацца да сястры Уладзіміры.

расклад катэхез

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».