Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля

У нядзелю, 24 чэрвеня 2018 г., ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля адбылася адпустовая Святая Iмша ў аг. Гарадку. Утульная каплiца св. Яна Хрысцiцеля ледзьве змясцiла вернiкаў, як мясцовых, так i з суседнiх вёсак i з г. Маладзечна. Святую Iмшу цэлебравалi бр. Вiталь Бандаронак i бр. Анатоль Ярошка.

Бр. Вiталь распавёў гiсторыю мясцовай парафii св. Яна Хрысцiцеля, якая калiсьцi налiчвала каля 2000 вернiкаў, i мясцовага касцёла, якi быў спалены ў часы Другой сусветнай вайны.

Бр. Анатоль Ярошка ў гамiлii маляўнiча раскрыў асобу св. Яна, жыццё якога для чалавека прагматычнага здаецца нiкчэмным, падобным да жыцця бамжа, якi не меў што апрануць, што з’есцi i ўрэшце дрэнна скончыў, трапiўшы ў турму i страцiўшы жыццё. Здаецца, гэта правiльна: планаваць жыццё, старацца зарабiць грошы i забяспечыць сабе шчаслiвае жыццё ў камфорце i дастатку. Але калi чалавек спадзяецца найбольш на свае сiлы, калi ён празмерна прагматычны, то ў яго жыццi ўсё распланавана i няма месца для Бога. I вось раптам перастае ўсё складацца, як чалавеку хочацца, адбываецца штосьцi, не згоднае з яго планамi, напрыклад, хвароба, альбо арышт. Чалавек бачыць, што не ў стане ўсё кантраляваць, што яго маёмасць яму занадта не дапаможа. Цi трэба чалавеку многа мець, каб быць шчаслiвым? Чалавек можа радавацца, амаль нiчога не маючы, а можа не мець шчасця, маючы лiшак.

Быць або мець? Застацца чалавекам або зрабiць кар’еру, зарабiць грошы, чыюсьцi прыхiльнасць? Трымацца за праўду або крывiць душой? Перад чалавекам ва ўсе часы стаiць гэтае пытанне. I тут св. Ян з’яўляецца прыкладам, да якога варта прыгледзецца. Ён ад нараджэння сваё жыццё прысвяцiў Богу i быў шчаслiвы, хоць занадта нiчога не меў. У Святым Пiсаннi Езус называе яго «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны». Толькi ён меў ласку падчас свайго жыцця паказаць Збаўцу: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету». Гэта св. Ян робiць i цяпер, праз словы Святога Пiсання паказваючы, за Кiм трэба iсцi, каб захаваць сваю чалавечую годнасць i мець шчасце.

Пасля Святой Iмшы вернiкi пабывалi на месцы, дзе знаходзiўся касцёл. Цяпер там лес. На невялiкай палянцы стаiць крыж, а таксама 2 помнiкi: пробашчу парафii Вячаславу Урублеўскаму i, магчыма, фундатару касцёла Яну Аляксандру Адзiнцу.

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Эрык Сявянок

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».