Успамiн св. Антонiя

13 мая касцёл успамiнае св. Антонiя - вялiкага прапаведнiка-францысканца з Падуi (Iталiя). У вёсцы Хожава ля крыжа, змешчанага на месцы касцёла iмя св. Антонiя Падуанскага, якi iснаваў тут да другой паловы ХХ ст., а 19-00 гадзiне адбылася адпустовая ўрачыстасць.

У Святой Iмшы прымалi ўдзел парафiяне былога касцёла, а таксама вернiкi з Маладзечна. Iмшу цэлебравалi бр. Вiталь Бандаронак i бр. Анатоль Ярошка.

У гамiлii бр. Анатоль нагадаў аб жыццi i дзейнасцi св. Антонiя, асаблiва адзначыўшы, што крынiцай прыцягальнасцi яго пропаведзяў былi шчырасць i простасць. Ён жыў тым, аб чым казаў. Да таго ж ад Бога ён меў асаблiвую ласку ведаць напамяць усё Святое Пiсанне. Тым не менш, не ўсе людзi слухалi святога, быў час, калi яго словы не хацелi ўспрымаць. Тады ён прамовiў да рыб, якiя цудоўным чынам сабралiся паслухаць св. Антонiя. Праз гэты цуд вялiкая колькасць людзей навярнулася. Моц ласкi Божай, якая сыходзiла праз святога, дагэтуль адчуваецца ў Падуi, асаблiва ў прысвечанай яму базiлiцы.

Як i ў старажытныя часы, у нашыя таксама ёсць людзi, якiя не хочуць успрымаць слова святара. У савецкiя часы большасць людзей не захацелi жыць згодна з Божымi запаведзямi, хацелi жыць для сябе. У гэты цяжкi гiстарычны час у вялiкай (каля 5000 вернiкаў) парафii ў в. Хожава служыў кс. Пётр Пупiн, якога дагэтуль памятаюць сталыя парафiяне. Пасля яго арышту ў 1947 г., прабывання ў лагеры i вяртання кс. Пятру не дазволiлi служыць у в. Хожава, хоць касцёл св. Антонiя тады яшчэ не быў знесены, а направiлi ў в. Рубяжэвiчы. Кс. Пётр асаблiвую ўвагу сваiх вернiкаў звяртаў на вялiкую вартасць жыцця сакрамэнтамi i традыцыяй касцёла.

Бр. Анатоль падкрэслiў, што цяпер усе маюць доступ да рэлiгiйнай лiтаратуры, Бiблii, да сакрамэнтаў, але не ўсе з гэтага карыстаюцца. Хто iмкнецца да добрага, да Бога, таму падабаецца добрае, хто да злога - злое. Хто чым жыве, «кормiцца», тое i мае, тым толькi i можа дзялiцца. За савецкi перыяд многiя людзi адчулi, да якога балота вядзе жыццё без Бога, i цяпер паступова адбываецца навяртанне. Асаблiвую ўвагу святар звярнуў на неабходнасць вернiкам у сваiм асяроддзi вызнаваць сваю веру, даваць прыклад жыцця, мець адвагу казаць аб добрым i ў час, i не ў час, бо невядома, якое зерне прарасце.

Вялiкi дзякуй усiм удзельнiкам Святой Iмшы, а парафiянам в. Хожава – яшчэ i за смачны пачастунак.

 

Фота: Эрык Савянок

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».