Урачыстасць Цела і Крыві Езуса Хрыста

У чацвер, 31 мая, каталiцкi касцёл святкаваў урачыстасць Найсвяцейшага Цела i Крывi Хрыста (Божага Цела). У нашай парафii галоўную Святую Iмшу а г. 18-00 ўзначалiў пробашч айцец Анатоль Ярошка.

У гамiлii а. Анатоль распавёў аб значэннi свята Божага Цела, падчас якога касцёл хоча асаблiвым чынам ўшанаваць Найсвяцейшы Сакрамэнт, у якiм прысутны сярод нас сам Збаўца Езус Хрыстус.

Пробашч нагадаў аб вартасцi частага ўдзелу ў Эўхарыстыi для таго, каб мець у сабе сапраўднае жыццё i свабоду дзяцей Божых. Кожны з нас да гэтага паклiканы, але не кожны адказвае на запрашэнне Езуса. Праблема сучаснага свету ў тым, што адмаўляючы Хрысту, чалавецтва выбiрае шлях скажонага ўяўлення аб свабодзе, якая дае права нават на забойства.

Святая Iмша завяршылася працэсiяй, пасля якой браты капуцыны запрасiлi ўсiх на пачастунак. Кожны мог атрымаць з рук пробашча смажаную каўбаску, прыгатаваную братам Францiшкам.

 

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».