А ў нас тыдзень да пілігрымкі і новы выпуск Маладзечна-Будслаў у тварах, які дапаможа скараціць час чакання на 9 хвілін! 


Сёлетнія героі - Валянціна Гулевіч і Павел Малашка, а таксама сем'і Карпцоў і Вяжэвічаў, якія раскажуць вам, як гэта - працаваць на кухні і ў службе парадку і ці ажыццяўляюцца інтэнцыі, якія прыносяць пілігрымы ў Будслаў.

 

Засталося 9 дзён да пілігрымкі! ? 
Мы адкрываем электронную рэгістрацыю!!!!

 

   https://goo.gl/forms/ETzHiG0AV96YHSiU2

 

 

Пілігрымка - час, каб выйсці з руціны, каб спыніцца, паразважаць над сваёй штодзённасцю і задаць сабе пытанне: навошта я жыву?

Аўтары роліку: брат Віталь Бандаронак OFMCap і Марыя Шульгат.

 

 

Пілігрымка Маладзечна-Будслаў

 

Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў пілігрымцы Маладзечна – Будслаў, якая распачнецца 28 чэрвеня, у чацвер а 9-00 гадзіне раніцы Святой Імшой, якую ўзначаліць ксёндз біскуп Юрый Касабуцкі. Рэгістрацыя пілігрымаў пачнецца 27 чэрвеня  а 17-00 гадзіне вечара.

 

Па ўсім пытанням звяртацца да кіраўніка пілігрымкі бр. Віталя Бандаронка 8-029-805-71-31 МТС

 plakat-pilihrymka-2018 

 

 

 

 

Малітва да Маці Божай Будслаўскай

Маці Божая Будслаўская, наша Пані і Каралева, мы, Твае падданыя, схіляючы пакорна перад Табою галовы, абяцаем, што заўсёды і ўсюды будзем вернымі Богу, Сыну Твайму, нашаму Збаўцы, вернымі Табе і Касцёлу.

З бязмежным даверам аддаем Табе ў апеку нас саміх, нашыя сем’і, нашыя парафіі, нашыя дыяцэзіі, наш Касцёл на Беларусі.

Аддаем Табе ў апеку нашых дзяцей, нашу моладзь і дарослых, асабліва хворых, церпячых, слабых, самотных, старых, пакінутых, сіротаў і ўсіх, каму патрэбныя дапамога, падтрымка і абарона.

Апякунка наша, Каралева наша, дапамагай нам, кіруй намі, апякуйся намі.

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца. Амэн.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».