Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

20 Мая, на нядзельнай Святой Iмшы ў 12-00 у Свята  Пяцiдзесятнiцы  наша парафiя вiтала дапаможнага бiскупа Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Юрыя Касабуцкага, якi ўдзялiў  сакрамэнт бежмавання амаль 50-ці вернiкам: моладзi i дарослым.

Цiкава, што бежмаваныя  атрымалi дары Духа Святога якраз на Свята Спаслання Святога Духа. На гэта праяўленне вялiкай ласкi Божай бiскуп Юрый звярнуў увагу пад час гамiлii. Ён нагадаў аб той моцы абвяшчаць Евангелле, якую атрымалi вучнi Хрыста падчас Пяцiдзесятнiцы, i зазначыў, што кожны з нас можа атрымаць дары Духа Святога, паглыбiць сваю сувязь з Богам. I для гэтага многа не трэба, а толькi жаданне, уласная воля адкрыць сваё сэрца, даверыцца Яму i дазволiць дзейнiчаць. 

Напрыканцы Святой Iмшы бiскуп Юрый павiншаваў бежмаваных вернiкаў, выказаў словы падзякi мiнiстрантам за выдатную службу, хору – за стварэнне ўрачыстай атмасферы, а таксама ўсiм, хто спрычынiўся да ўпрыгожвання касцёла.  

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».