першая Святая Камунія

“Урачысты дзень завітаў, дзень так даўно чаканы…”

Сёння ў нядзелю 13 мая а г. 10.00 у нашым парафіяльным касцёле св.а.Піо адбылася ўрачыстасць І Святой Камуніі. Дзеці першы раз цалкам удзельнічалі ў сакрамэнце Эўхарыстыі.

Разам з дзецьмі ў гэты дзень дарослыя: бацькі і хросныя, родныя, бабулі і дзядулі таксама прынялі святую Камунію і ўласным прыкладам сведчылі пра тое, што для іх з’яўляецца важным у гэты дзень.

Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей пачынаецца  белы тыдзень, на працягу якога яны ў першакамунійных строях  дзеля ўзрастання ў веры штодзённа ўдзельнічаюць ў маёвых набажэнствах.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».