Міністранты ў парафіі

Адной  з душпастырскіх  паслуг  з’яўляецца праца і заняткі з хлопцамі, якія прыслугоўваюць пры алтары – міністрантамі. Міністрант (з лацінскага "ministrare") азначае "служыць", "дапамагаць". Такім чынам, міністрант - гэта слуга. Яны служаць Богу, калі робяць усё для таго, каб літургія была прыгожай. Слова "міністрант" асабліва ставіцца да служэння падчас святой Імшы, але міністранты таксама з'яўляецца памочнікам пры ажыццяўленні іншых сакрамэнтаў і абрадаў. 

У нашым касцёле апякуецца миніністрантамі святар, брат Віталь Бандаронак. Заняткі з міністрантамі адбываюцца кожную суботу, праходзяць у фармаце катэхез і  размоў. На працягу года  міністранты выязджаюць з айцом на спартыўныя турніры,  на  адпачынак, на сустэчы з міністрантамі з іншых парафій. Раз на тыдзень міністранты збіраюцца, каб пагуляць у футбол.

Усё гэта служыць для паглыбленняіх хрысціянскай і чалавечай фармацыі. Міністранскае служэнне дапамагае хлопцам збліжацца да Бога і ўзрастаць у веры.  Міністранты парафіі

Служаць пры Алтары міністранты і кандыдаты, якія ўсе з’яўляюцца літургічнай групай парафіі. Літургічная група мае свайго прэзэса, віцэ прэзэса, сакратара і адказнага за кандыдатаў якія выбіраюцца галасаваннем у групе.  Пад час фармацыі кожны міністрант  набывае чарговыя ступені: міністрант Хараліст, міністрант Святла, міністрант Алтара, міністрант Кнігі, Лектар, Цэрыманіярый.  Міністранты падзеляны па групах і кожная група мае свае дзяжурствы ў парафіі.

Кожная група мае свайго святого заступніка – апекуна, і мае свой дзень для яго святкавання. Апякун лектараў св. Бэда Вялебны, дзень лектараў  25 мая. Апякун усіх міністрантаў св. Станіслаў Костка, дзень міністрантаў – 18 верасня. Апякун кандыдатаў са. Дамінік Савіо, дзень кандыдатаў – 5 мая.

Заахвочваем хлопцаў далучацца да міністранскай супольнасці, каб актыўна удельнічаць у літургічным служэніі, праслаўляючы Бога.

 

   Чытаць артыкул: Как быть министрантом в католической церкви

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».