Патрыцыі

Таварыства Патрыцыяў было заснавана ў 1955 годзе. Яго мэта – даць рэлігійную адукацыю людзям, навучыць і заахвочваць іх да апольстальскай дзейнасці.

Першае патрабаванне прэзідыума да кожнага ўдзельніка – зрабіць вусны даклад. Пасля ідзе абмеркаванне пэўнай тэмы, дзе кожны павінен выказаць сваю думку. Так у натуральнай, добразычлівай форме ідзе гутарка з усімі ўдзельнікамі таварыства. На парацягу года, Патрыцыі маюць магчымасць закрануць многа цікавых тэм для даклада і далейшага абмеркавання.

Сход удельнікаў таварыства Патрыцыяў праходзіць адзін раз у месяц. Ён распачынаецца з малітвы Патрыцыяў. На паседжаніі заўсёды прысутнічае Духоўны Кіраўнік,  ён падвядзе вынік, дапаможа больш разабрацца па тэме даклада.

На прыканцы заўсёды усе разам чытаюць Сімвал Веры.

Духоўным кіраўніком Патрыцыяў  у нашым касцёле з’яўляецца бр. Францішак Бука.

  

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».