Легіён Марыі

У парафіі Святога Казіміра г. Маладзечна існуе многа жывых рухаў свецкіх людзей.  Адным з іх з’яўляецца “Легіён Марыі”

Легіён МарыіГэты апостальскі рух узнік у Ірландіі, у Дубліне, 7 верасня 1921 года, у вігілію свята нараджэння Беззаганнай Панны Марыі.

У Беларусі першы Легіён Марыі ўзнік у 1994 годзе, а ў нашым касцёле св. а. Піо першая сустрэча адбылася ў студзене 2004 года. На сходзе было шэсць чалавек, хтосьці і цяпер знаходзіцца ў актыўных членах, а некатарыя перайшлі ў дапаможныя.

Актыўны член Легіёна Марыі павінен адзін раз у тыдзень пысутнічаць  на сходзе прэзідыума, прадставіць справаздачу аб зробленнай працы. Кожны дзень чытаць малітву (тэсэру) Легіёна Марыі і адмовіць адну частку Ружанца.  Заўсёды удзельнічаць ва ўсіх  важных справах Легіёна. Раз у год Легіянеры з Мінскай дыяцэзіі ўдзельнічаюць ў трохдзенных рэкалекцыях ў Баранавічах. Кожны год,  25 сакавіка,  у дзень Звеставання Пана, легіянеры удзельнічаюць у свяце АЦЫЕС (ACIES), дзе урачыста падцвярджаюць прысягу на вернасць Панне Марыі.

Наследуючы пакору Беззаганнай Маці, легіянер ідзе з Ёю на заданне, каб як мага больш душ прывесці да Хрыста. Легіянеры наведваюць хворых, духоўна занядбалых людзей.  Наведваюць шпіталі, дамы састарэлых, абортныя адзялені бальніц, дзе моляцца аб захаванні ненароджаннага жыцця.

У нашай парафіі легіянеры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы да Пальмовай Пальмовай Нядзелі. Яны ўпрыгожвалі пальмы (вербы) і распаўсюджвалі іх парафіянам за ахвяру на будову касцёла.

Заўсёды легіянеры дапамагаюць у прыборцы касцёла і працуюць на тэрыторыы парафіі. Дзве легіянеркі працуюць у касцёльнай краме.

Духоўным кіраўніком прэзідыума Легіёна Марыі ў нашай парафіі з’яўляецца сястра Рыта Халявінская. Яна дапамагае нам узрастаць духоўна.

Амаль усе члены Легіёна Марыі, з’яўляюцца ўдзельнікамі таварыства  Патрыцыяў, якое ўжо многа год існуе таксама ў нашай парафіі. Арганізацыя Патрыцыяў можна сказаць – гэта дзіця Легіёна. 

Больш падрабязней даведацца аб Легіёне Марыі можна на сайце: 

   marialegionis.blogspot.com.by

  

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».