Прыпамінаем дзецям і бацькам, што распачаўся новы навучальны катэхетычны год! Усе дзеці школьнага ўзросту абавязаны прыходзіць на катэхезу.

Катэхеза – гэта не толькі падрыхтоўка да споведзі і Св. Камуніі.

ККК нам прыпамінае: “Бацькі з’яўляюцца для дзяцей першымі настаўнікамі веры і першыя адказваюць за іх выхаванне. Яны маюць абавязак таксама забяспечваць, наколькі магчыма, іх духоўныя патрэбы. Іх асаблівая місія — выхоўваць дзяцей у хрысціянскай веры”. І супольнасць Касцёла імкнецца дапамагаць бацькам у хрысціянскім выхаванні сваіх дзяцей. Заахвочваем усіх запісвацца на заняткі катэхезы.

Падрабязны план катэхезы можна таксама ўбачыць на дошчы аб’яваў у канцы касцёла. Кожны з дзяцей прыходзіць у свой клас, адпаведна класу ў сярэдняй школе.

Дзяцей можна запісваць на заняткі катэхезы з 1 класа сярэдняй школы (малодшая група 1-2 кл.)

Падрыхтоўка да І Св. Камуніі пачынаецца ў 3 класе. Калі вашае дзіця яшчэ не прыняло І Св.Камунію, вы павінны прыйсці запісацца ў “наш” 3 клас і запоўніць анкету вучня! Не важна, ці дзіця вучыцца ў школе у 5-6 ці 8 класе, у нас запісваемся да І св.Камуніі ў 3 клас!

Асабліва просім звярнуць увагу на падрыхтоўку да св.сакрамэнтаў сваіх дзяцей тых бацькоў, якія хрысцілі дзяцей у нашай або іншых парафіях 8-10 гадоў таму. Гэта знычыць што прыблізна ў 2007 – 2009 гг.

Запрашаем і чакаем вас!

 

Па ўсіх пытаннях звяртацца да сястры Фаўстыны. 

 

 

 

 

«Зярнятка» — штотыднёвае выданне Евангелля разам з  дадаткам — заданнямі да яго.

Мэта «Зярнятак» — дапамога ў евангелізацыі дзяцей.

Няхай Божае слова будзе ў кожных руках!

 

Зярнятка 2019/2020

Спампаваць №1 «Зярнятка»

Спампаваць №2 «Зярнятка»

Спампаваць №3 «Зярнятка»

 

 

 

 Зярнятка 2018/2019

 

 Зярнятка 2017/2018

 

 Аўдыёдадатак да дапаможніка па катэхезе

 

    

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».