Жывы Ружанец 

Сярод многіх груп і рухаў, якія існуюць у нашым Касцёле, ёсць Рух які мае назву «Жывы Ружанец». 

 

 Жывы ружанец

“Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца.”

Благаслаўлёны Ян Павел ІІ.

 

 

 

 

Жывы Ружанец — гэта супольнасць людзей, якія штодзённа  моляцца Ружанец: кожная асоба чытае адну таямніцу. Гэтыя супольнасці  называюць «Ружамі».

 

  У нашай парафіі налічваецца  8 Руж:

  1. Святога Айца Піо
  2. Беззаганнага Зачацця
  3. Маці Божай з Фацімы
  4. Маці Божай Каралевы супакою і сусвету
  5. Маці Божай з Ліхэня
  6. Маці Божай з Будслава
  7. Благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт
  8. Яна Паўла II

  

 

 

Кожны наш удзельнік Жывога Ружанца вучыцца збіраць у сваім жыцці духоўныя скарбы праз: 

  • Разважанне над таямніцамі Ружанца - евангельскімі таямніцамі нашага адкуплення, дзе вучымся ў Маці Божай вернасці Богу праз радаснае служэнне і прыняцце штодзённага крыжа,   працы, стомленасці, розных праблемаў разам з Хрыстом аж да хвалебных таямніцаў святога Ружанца.
  • Малітву ва ўсіх інтэнцыях Айца Святога, інтэнцыях парафіі і асабістых інтэнцыях.
  • Удзел на сустрэчах Жывога Ружанца ў першыя нядзелі месяца пасля Св. Імшы на 8.00, дзе пазнаём глыбей праўду веры, каб былі жывымі сведкамі Любові і Радасці Божай праз сваё жыццё і апостальскую дзейнасць нашага Касцёла. Падчас гэтай сустрэчы змяняем ружанцовыя таямніцы і атрымоўваем інтэнцыі на гэты месяц.

 

Усе, хто патрабуе заступніцкай малітвы, заўсёды могуць разлічваць на нас. Бо Езус Сам вучыў: "Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх" (Мц 18, 19-20)  і яшчэ: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам" ( Ян 16, 24).

Усіх жадаючых удзельнічаць у місіі Жывога Ружанца, звяртацца непасрэдна да нашых Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. 

Сайт Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і:     http://www.sestrymsf.ru

 

    

Прыпамінаем дзецям і бацькам, што распачаўся новы навучальны катэхетычны год! Усе дзеці школьнага ўзросту абавязаны прыходзіць на катэхезу.

Катэхеза – гэта не толькі падрыхтоўка да споведзі і Св. Камуніі.

ККК нам прыпамінае: “Бацькі з’яўляюцца для дзяцей першымі настаўнікамі веры і першыя адказваюць за іх выхаванне. Яны маюць абавязак таксама забяспечваць, наколькі магчыма, іх духоўныя патрэбы. Іх асаблівая місія — выхоўваць дзяцей у хрысціянскай веры”. І супольнасць Касцёла імкнецца дапамагаць бацькам у хрысціянскім выхаванні сваіх дзяцей. Заахвочваем усіх запісвацца на заняткі катэхезы.

Падрабязны план катэхезы можна таксама ўбачыць на дошчы аб’яваў у канцы касцёла. Кожны з дзяцей прыходзіць у свой клас, адпаведна класу ў сярэдняй школе.

Дзяцей можна запісваць на заняткі катэхезы з 1 класа сярэдняй школы (малодшая група 1-2 кл.)

Падрыхтоўка да І Св. Камуніі пачынаецца ў 3 класе. Калі вашае дзіця яшчэ не прыняло І Св.Камунію, вы павінны прыйсці запісацца ў “наш” 3 клас і запоўніць анкету вучня! Не важна, ці дзіця вучыцца ў школе у 5-6 ці 8 класе, у нас запісваемся да І св.Камуніі ў 3 клас!

Асабліва просім звярнуць увагу на падрыхтоўку да св.сакрамэнтаў сваіх дзяцей тых бацькоў, якія хрысцілі дзяцей у нашай або іншых парафіях 8-10 гадоў таму. Гэта знычыць што прыблізна ў 2007 – 2009 гг.

Запрашаем і чакаем вас!

 Па ўсіх пытаннях звяртацца да сястры Фаўстыны. 

 

 

Катэхеза on-line

Дарагія бацькі і дзеці! Пакуль заняткі ў класе немагчымыя, праводзім заняткі для розных класаў у фармаце on-line. Для таго, каб прыняць удзел у такой катэхезе, трэба:

1) зайсці на старонку https://sites.google.com/view/pioby/

2) выбраць свой клас (паводле нашай нумерацыі , г.зн., І год падрыхтоўкі да Святой Камуніі – 3 клас, ІІ год падрыхтоўкі – 4 клас, астатнія класы – паводле школьнай нумерацыі).

3) выбраць адпаведную тэму і выканаць заданні, якія прапанаваны.

Добрага і плённага часу вам! З Богам!

 

 

   

 

 Аўдыёдадатак да дапаможніка па катэхезе

 

 

    

 

Кожную пятніцу пасля Св. Імшы а 18-й гадзіне адбываюцца катэхезы для моладзі.

 

Запрашаем хлопцаў і дзяўчат, школьнікаў, студэнтаў і працоўную моладзь на катэхезы.

 

Катэхезы праводзіць сястра Ігнацыя. 

 

 

 

Катэхезы для моладзі

 

 

Легіён Марыі

У парафіі Святога Казіміра г. Маладзечна існуе многа жывых рухаў свецкіх людзей.  Адным з іх з’яўляецца “Легіён Марыі”

Легіён МарыіГэты апостальскі рух узнік у Ірландіі, у Дубліне, 7 верасня 1921 года, у вігілію свята нараджэння Беззаганнай Панны Марыі.

У Беларусі першы Легіён Марыі ўзнік у 1994 годзе, а ў нашым касцёле св. а. Піо першая сустрэча адбылася ў студзене 2004 года. На сходзе было шэсць чалавек, хтосьці і цяпер знаходзіцца ў актыўных членах, а некатарыя перайшлі ў дапаможныя.

Актыўны член Легіёна Марыі павінен адзін раз у тыдзень пысутнічаць  на сходзе прэзідыума, прадставіць справаздачу аб зробленнай працы. Кожны дзень чытаць малітву (тэсэру) Легіёна Марыі і адмовіць адну частку Ружанца.  Заўсёды удзельнічаць ва ўсіх  важных справах Легіёна. Раз у год Легіянеры з Мінскай дыяцэзіі ўдзельнічаюць ў трохдзенных рэкалекцыях ў Баранавічах. Кожны год,  25 сакавіка,  у дзень Звеставання Пана, легіянеры удзельнічаюць у свяце АЦЫЕС (ACIES), дзе урачыста падцвярджаюць прысягу на вернасць Панне Марыі.

Наследуючы пакору Беззаганнай Маці, легіянер ідзе з Ёю на заданне, каб як мага больш душ прывесці да Хрыста. Легіянеры наведваюць хворых, духоўна занядбалых людзей.  Наведваюць шпіталі, дамы састарэлых, абортныя адзялені бальніц, дзе моляцца аб захаванні ненароджаннага жыцця.

У нашай парафіі легіянеры прымалі ўдзел у падрыхтоўцы да Пальмовай Пальмовай Нядзелі. Яны ўпрыгожвалі пальмы (вербы) і распаўсюджвалі іх парафіянам за ахвяру на будову касцёла.

Заўсёды легіянеры дапамагаюць у прыборцы касцёла і працуюць на тэрыторыы парафіі. Дзве легіянеркі працуюць у касцёльнай краме.

Амаль усе члены Легіёна Марыі, з’яўляюцца ўдзельнікамі таварыства  Патрыцыяў, якое ўжо многа год існуе таксама ў нашай парафіі. Арганізацыя Патрыцыяў можна сказаць – гэта дзіця Легіёна. 

Больш падрабязней даведацца аб Легіёне Марыі можна на сайце: 

   marialegionis.blogspot.com.by