Круцыяты

У суботу, 21 красавiка, у нашай парафii прайшоў Дзень супольнасцi Круцыяты вызвалення чалавека,  якi праводзiў кс. Аляксандр Фамiных, член Круцыяты з 1995 года. Удзел прымалi сем’i супольнасцi «Хатнi касцёл» з Мiнска i Маладзечна, прадстаўнiкi супольнасцi «Каштоўная пярлiна» (рух «Святло - Жыццё»), а таксама зацiкаўленыя.

Сустрэча распачалася адарацыяй i супольнай малiтвай, а затым працягнулася канферэнцыяй святара i Святой Імшой. Падчас канферэнцыi i гамiлii святар нагадаў, што Круцыята – гэта свабодная адмова ад алкаголю дзеля любовi i дапамогi блiжняму, гэта крыжовы паход супраць залежнасцi, якая забiвае годнасць чалавека. Сутнасць Круцыяты можна акрэслiць словамi: «Не п’ю, таму што люблю». Кс. Аляксандр параўнаў членаў Круцыяты з войскам Гедыёна колькасцю 300 чалавек, якое моцаю Божай адолела больш чым 120000 войска Мадыяніцянаў і Амалікіцянаў (кн. Суддзяў, раздзелы 6, 7). Святар адзначыў вартасць удзелу у Крыжовым паходзе вернiкаў нашай краiны, якая па статыстыцы займае адно з першых месцаў у Еуропе па ужыванню алкаголю (больш 13 л спiрту на чалавека за год). Пытанне вызвалення чалавека не можа быць адлучана ад веры, бо свабода без Бога вядзе да залежнасцяў.

Пасля перапынку на каву адбылася гадзiна сведчанняў.

Дзякуем кс. Аляксандру Фамiных i ўдзельнiкам за супольную малiтву.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».