Вялікая пятніца

30 Сакавiка, у Вялiкую пятнiцу, у другi дзень Пасхальнага трыдуума, у нашай парафii набажэнства Мукi Пана ўзначалiў бр. Вiталь Бандаронак. Перад Лiтургiяй адбылося набажэнства Крыжовага шляху.

На пачатку Лiтургii святары моўчкi малiлiся, лежучы крыжам перад алтаром.

Падчас лiтургii Слова ў гамiлii бр. Вiталь распавёў аб важнай ролi Крыжа св. Дам’яна ў жыццi св. Францыска з Асiзi. Копiя такога крыжа змешчана ў нашым касцёле. Святар нагадаў аб неабходнасцi памятаць пра вартасць крыжа, якi стаў «прыладай» збаўлення, аб моцы крыжа прамаўляць да чалавека нават пры простым яго сузiраннi.

Пасля малiтвы святар унёс крыж, захiнуты ў фiялетавую тканiну i, узняўшы яго, паступова зняў тканiну. Потым адбылося ўшанаванне крыжа святарамi i ўсiмi вернiкамi, калi кожны жадаючы кленчыў перад крыжам i адорваў яго пацалункам.

Падчас Лiтургii Мукi Пана ў касцёле не цэлебруецца Эўхарыстыя, Камунiю вернiкi атрымалi з Найсвяцейшых Дароў ад часу цэлебрацыi ў Вялiкi Чацвер. Пасля Камунii ўцелаўлёны ў Найсвяцейшых Дарах Езус быў перанесены ў сiмвалiчную грабнiцу, а на манстранцыю з Гостыяй была накiнута напаўпразрыстая белая тканiна на знак таго, што адразу пасля смерцi Езуса на крыжы таямнiца збаўлення яшчэ не была праяўлена цалкам.

Пасля Лiтургii адбылася Навэнна да Божай Мiласэрнасцi (першы дзень) i адарацыя Крыжа.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».