Вялікі чацвер

Сёння, 29 сакавiка, Вялiкiм чацвяргом у каталiцкiм касцёле распачаўся Святы пасхальны трыдуум, набажэнства, якое працягваецца 3 днi. У гэты дзень касцёл узгадвае устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыi i святарства. На пачатку Лiтургii вернiкi ад iмя ўсёй парафii i розных парафiяльных суполак павiншавалi нашых святароў i падзякавалi за адданае служэнне.

У  нашым касцёле Iмшу Вячэры Пана ўзначалiў бр. Юрый Краўчанка.

Цэлебрацыя распачалася прыгожым святочны перазвонам, але адразу з гэтага моманту музычныя iнструменты i званы змоўклi i загучаць толькi ў Святую пасхальную ноч. Гэта знак пачатку перажывання касцёлам мукi Збаўцы.

Падчас гамiлii бр. Юрый нагадаў, што кожны з нас паклiканы да святасцi, да таго, каб шукаць i знаходзiць магчымаць аддаваць паўней сваё жыццё Пану.

На ўспамiн таго, што Езус падчас Вячэры абмыў сваiм вучням ногi, а таксама як напамiн пра неабходнасць праяўляць сваю любоў у служэннi адзiн аднаму, бр. Юрый абмыў ногi дванаццацi парафiянам.

Пасля Эўхарыстыi уцелаўлёны ў Найсвяцейшым Сакрамэнце Езус быў перанесены ў сiмвалiчную цямнiцу. З алтара быў зняты абрус  як знак таго, што да Вялiкай ночы не будзе цэлебравацца святой Iмшы.

Да 22-00 гадзiн вернiкi мелi магчымасць прыняць удзел у адарацыi Езуса ў цямнiцы.

Як заўсёды, дзякуй парафiянам за братэрскую любоў i ўзаемную павагу, а хору – за прыгожае аздабленне Iмшы i стварэнне малiтоўнай атмасферы.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».