ТРЭЦІ ЭТАП БЕЖМАВАННЯ

У нядзелю на св.Імшы а гадзіне 18.00 моладзь нашай парафіі, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту бежмавання, ўдзельнічала ў трэцім этапе падрыхтоўкі да прыняцця гэтага сакрамэнту. Бацькі як сімвал і знак сваёй веры перадалі дзецям Крыжы - знак перамогі і знак любові, знак нашай веры ў Езуса Хрыста: "Прымі знак Дарагое дзіця, прымі знак крыжа і трывай з ім праз усё сваё жыццё".

Удзячныя сваім бацькам за дар жыцця і веры моладзь пацалавала рукі сваіх бацькоў і далей вызнаючы сваю веру, моладзь паабяцала:  пастаянна працаваць над сабою часта прыступаючы да сакрамэнту пакаяння, ідучы такім чынам да прызначанай кожнаму чалавеку святасці. Яны паабяцалі шанаваць знак крыжа як сімвал любові Бога да чалавека і асабістай любові кожнага з нас да Таго, Хто з’яўляецца Стварыцелем ўсяго жывога. Паабяцалі  пастаянна змагацца са сваімі злымі схільнасцямі. Благаславі іх, Божа, нагэтым шляху.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».