Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс Рымска-каталіцкага набажэнства. Клапоцячыся пра прыгажосць Літургіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі, намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.

Літургічнае адзенне – гэта самастойная адзінка хрысціянскага набажэнства і частка мастацка-культурнай спадчыны. Кожны перыяд літургічнага года мае сваё асабістае ўвасабленне ў візуальным спектры аздаблення святыні і убраннях святароў. Літургічнае адзенне разглядаецца як знешні, рэчавы вобраз нябеснай вопраткі Хрыста, анёлаў і святых. Але трэба разумець тое, што сучасны выгляд літургічнага адзення не з’яўляецца вызначэннем Пана Бога. Гэта вынік гістарычнага развіцця Царквы.

У першых трох стагоддзях існавання хрысціянства, богаслужбовыя ўбранні не адрозніваліся ад адзення свецкіх людзей ні формай, ні арнаментам. IV – IX стст. найбольш важная эпоха ў гісторыі літургічнага адзення, тады адбылося канчатковае раздзяленне богаслужбовага і паўсядзённага адзення. У перыяд з IX ст. па XIII ст. завяршыўся працэс фарміравання літургічнага адзення Рымска-каталіцкай Царквы.

 Формы, віды і колеры літургічнага адзення ад ХІІІ ст. не змяняліся, але шматлікай трансфармацыі паддаваліся элементы дэкарацыі і аздаблення ўбораў каштоўнымі камянямі, залатымі ніткамі і інш. Найбольш каларыстычнай, багатай і тэатралізаванай вопратка святароў і літургічнай службы была ў эпоху Барока.

Пасля 1620 г., у час пантыфікату папы Урбана VIII, царкоўныя ўборы набылі функцыю вылучаць чалавека царкоўнага сана ад свецкіх людзей. З гэтага моманту літургічнае адзенне ствараецца па строга вызначаных прапорцыях – адзенне павінна быць простым без дадатковага аздаблення, мадэлі крою арыентаваныя на раннесярэднявечныя ўзоры вопраткі. Другі Ватыканскі сабор (1962-1965 гг.) зацвярджае “высакародную прастату” царкоўнага адзення.

Час нараджае стылі і знішчае іх. Перамены датычаць усяго – гісторыі, культуры, традыцый, непасрэдна чалавека, але нязменным застаецца выгляд простага літургічнага адзення, якое не падпарадкоўваецца часу, стылю, модзе.
У Сярэднявеччы царкоўнае адзенне звычайна выраблялі манахі ў сваіх мануфактурах. Цяпер іх ствараюць у спецыяльных пашывачных майстэрнях – такіх, як, напрыклад „SACRIS VESTIBUS”.

 

Стварэнне майстэрні

Майстэрня SACRIS VESTIBUS была створана амаль год таму назад пры парафіі св. Казіміра ў г. Маладзечна. На тэрыторыі Беларусі гэта адзіная і паршая постсавецкая майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Рымска-каталіцкай Царквы.

  літургічнае адзенне SACRIS VESTIBUS

Майстэрня дзейнічае пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. У супрацоўніцтве з братамі вытворчасцю вырабаў займаюцца кваліфікаваныя спецыялісты па пашыве, мадэляванню і вышыўцы адзення.

  літургічнае адзенне SACRIS VESTIBUS

Браты капуцыны спрабуюць адрадзіць тыя традыцыі старажытнага мастацтва, якія ў мінулым стагоддзі сталі аддавацца забыццю. Адным з традыцыйных напрамкаў гэтага мастацтва з’яўляецца царкоўная вышыўка, якая ў ранейшыя часы выконвалася выключна ўручную, а сёння ўсё часцей выконваецца з выкарыстаннем вышывальных машын і камп’ютэрнага праграмавання.

Майстэрня SACRIS VESTIBUS абсталявана сучаснымі вышывальнымі станкамі і швейнымі машынамі, якія даюць магчымасць ствараць вырабы высокай ступені складанасці з захаваннем лепшых традыцый каталіцкага царкоўнага мастацтва.

  

Асартымент майстэрні

 У майстэрні можна замовіць пашыў або купіць гатовыя вырабы. Адзенне для святароў, літургічнай службы, аздабленне для храму і вырабы прыстасаваныя для розных хрысціянскіх патрэбаў спецыялісты могуць распрацоўваць спецыяльна для кожнага канкрэтнага заказчыка, або прапануюць узоры, якія імі ўжо створаныя.

  літургічнае адзенне SACRIS VESTIBUS

Майстэрня SACRIS VESTIBUS прапануе тэкстыльныя вырабы, прызначаныя як для святочнай, так і для паўсядзённай літургічнай дзейнасці:

 

  • арнаты: зялёныя, фіялетавыя, чырвоныя, святочныя;
  • капы;
  • стулы з вышыўкай або дадатковым аздабленнем;
  • альбы: для прэзбітараў, для лектараў, для першай камуніі;
  • комжы: для прэзбітараў, для міністрантаў;
  • абрусы для алтара і літургічную бялізну;
  • сутаны;
  • тэкстыльнае аздабленне для святыні на любую урачыстасць;
  • адзенне для хрысціянскіх супольнасцей (касцюмы для парафіяльных хораў, тэатральных пастановак, пілігрымак і інш.)

 

Прывабныя кошты

Мануфактура па пашыве літурнічнага адзення прапануе вельмі недарагія кошты на свае вырабы ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Акрамя прывабнага кошту SACRIS VESTIBUS прадастаўляе зніжкі пастаянным пакупнікам і за аднаразовую закупку некалькіх тавараў.

 

Зручнасць дастаўкі

Нарэшце літургічнае адзенне і розныя віды дадаткаў да яго можна купіць на тэрыторыі Беларусі, а не правозіць з-за мяжы, што займае час і дадатковыя затраты.

 

Набыць вырабы мануфактуры можна ў:

 

  • непасрэдна ў майстэрні па вул. Вялікі Гасцінец, д. 143б, кв. 309 г. Маладзечна, Мінская вобл.;
  • заказаць праз інтэрнэт магазін на сайце www.sacris.by;
  • заказаць пры дапамозе электроннай скрынкі Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
  • па тэлефоне +375 29 619 53 81 (Людміла Міхайлаўна Прывалава)
  • па тэлефоне +375 29 616 93 53; +375 29 511 04 82 (бр. Андрэй Жылевіч OFMCap.).

 

Эксклюзіўны варыянт

Мадэльер майстэрні можа распрацаваць для вас любую кампазіцыю вырабу з вышыўкамі і ўпрыгожваннямі.
Напрыклад спецыяльна для святароў францішканскага ордэна і набажэнстваў у гонар св. Францішка быў распрацаваны арнат “Супакой і дабро”.

літургічнае адзенне SACRIS VESTIBUS 

На арнаце вышыты францішканскі герб (рука Езуса Хрыста і рука св. Францішка, якія перасякаюцца праз крыж). Дадаткова арнат аздоблены тасьмой і вышыўкамі крыжоў. Вельмі просты сціплы і духоўна глыбокі як і сама сутнасць францішканскага манаства.

Такога кшталту літургічнае адзенне смела можна называць творамі мастацтва, створаных з захаваннем сакральнай значнасці і пэўных традыцый.

  

Найлепшы каталіцкі падарунак 

Жыццё чалавека-хрысціяніна суправаджае вялікая колькасць святаў, урачыстасцяў, розных падзей жыцця і ў такі момант заўсёды паўстае пытанне: “Што падарыць блізкаму чалавеку, святару, знаёмым?” Найлепшым падарункам з’яўляецца той, які будзе патрэбны.

Напрыклад, святару можна падарыць арнат, стулу, альбу ці сутану – гэта рэчы каторыя заўсёды запатрабаваныя і не згубяць сваёй актуальнасці. Будучы хроснымі бацькамі дзіцяці можна падарыць хрысцільны набор. На імяніны можна падабраць пышна вышытыя абрусы, сурвэткі і іншыя вырабы, каторыя для вас можа стварыць SACRIS VESTIBUS.

Мануфактура капуцынаў SACRIS VESTIBUS спецыялізуецца на вырабе прадукцыі, неабходнай для штодзённага богаслужбовага жыцця і ўпрыгожвання храму. За дастаткова кароткі час зарэкамендавала сябе як надзейнага беларускага вытворцу высакаякаснай тэкстыльнай прадукцыі, якая поўнасцю адпавядае ўсім канонам Рымска-каталіцкай Царквы.

 

SACRIS VESTIBUS імкнецца ўзбагаціць, адрадзіць беларускія храмы і каталіцкае насельніцтва Беларусі бясцэннымі вобразамі традыцыйнага тэкстыльнага царкоўнага мастацтва, якія роднымі гукамі гістарычнай гармоніі адбіваюцца потым у вачах і сэрцах кожнага з нас.

Бліжэй пазнаёміцца з вытворчасцю майстэрні SACRIS VESTIBUS можна на сайце www.sacris.by, дзе размешчана інфармацыя пра кошты, якасць тканіны, а таксама фотаздымкі вырабаў.

 

Вераніка Раманенкава

Паводле сайта catholicnews.by

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».